Пётр Маркелаў, які зняў відэа затрымання анархістаў, асуджаны на 12 сутак

16/03/2017 - 14:14

Пётр Маркелаў, які 15 сакавіка зняў відэа затрымання анархістаў у тралейбусе, асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне ў чацвер вынесла суддзя Вайцэховіч. І гэта нягледзячы на тое, што хлопец мае праблемы з сэрцам (маці раніцай перадавала лекі).

Маркелава абвінавацілі ў "парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства" (нібыта, ён быў у масцы, хаця на відэа відаць, што ён быў без маскі і не хаваў свой твар, суддзя відэа не захацела глядзець) і ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі".

Пра іншыя прысуды гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі