Пятнаццаці прызыўнікам замянілі вайсковую службу на альтэрнатыўную

02/06/2017 - 08:06

Па выніках прызыўной кампаніі, якая завяршылася 31 траўня, пятнаццаці прызыўнікам вайсковая служба замененая на альтэрнатыўную. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У адпаведнасці з заканадаўствам ведамства вызначыць арганізацыю, у якой альтэрнатыўшчыкі будуць праходзіць свой тэрмін службы.

Закон "Аб альтэрнатыўнай службе" набыў моц З 1 ліпеня 2016 года. Першыя альтэрнатыўшчыкі прыбылі да месца службы ў снежні 2016-га. Агулам па краіне па выніках прызыву-2016 прыступіў да альтэрнатыўнай службы 51 чалавек. Яны пераважна нясуць службу ў шпіталях, дамах-інтэрнатах, арганізацыях жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі.

Еўрарадыё распавядала пра жыццё маладога чалавека, які выбраў альтэрнатыўную службу. 

Тэрміны альтэрнатыўнай службы для тых, хто не мае вышэйшай адукацыі, складае 36 месяцаў, для грамадзян з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі