П'яны брэстаўчанін разбіў камеру кантролю хуткасці (фота)

15/11/2015 - 06:40

П'яны мужчына разбіў камеру кантролю хуткасці. Здарэнне адбылося 14 лістапада ў Брэсце. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 13-й гадзіны на вуліцы Варшаўская шаша грамадзянін, "з хуліганскіх меркаванняў", пашкодзіў мабільны датчык.

Мужчына нанёс па абсталяванню тры ўдары невядомым прадметам, пасля чаго паспрабаваў схавацца ў бліжэйшым лесе. Аднак каля ракі Мухавец яго затрымаў тэхнік кампаніі "Бяспечныя дарогі Беларусі", які ажыццяўляў кантроль за працай камеры.

Пазней 32-гадовага жыхара абласнога цэнтру забралі праваахоўнікі. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і следчыя, аднак, ці была распачата крымінальная справа, пакуль не паведамляецца.

Дарэчы, прыблізны кошт пашкоджанага абсталявання складае каля 482 мільёнаў рублёў.

Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі