17 верасня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін правёў нараду Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі. Яна праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расіі, Пуцін паведаміў членам Саўбеза пра "кантакты" з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы. Дэталі агучаны не былі.
У нарадзе паўдзельнічаў у міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, які наведаў Беларусь.
Раней Лукашэнка заявіў, што расійскі прэзідэнт паабяцаў яму крэдыт — 1,5 млрд долараў. Але высветлілася, што Расія гатовая сёлета прадаставіць Беларусі толькі $1 мільярд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.