Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса могуць абвесціць ужо на наступным тыдні

20/10/2016 - 17:16

Прысуд па справе блогера Эдуарда Пальчыса могуць абвесціць ужо на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў БелаПАН палітык Павел Севярынец, які спаслаўся на адваката абвінавачанага.

Гучны працэс ужо амаль тыдзень праходзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Пальчыса, заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com (на ім ананімна публікаваліся палітычныя тэксты), якога ў пачатку лета экстрадзіравалі з Расіі, абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі. Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

У судзе аб'яўлены перапынак да 10-й гадзіны 24 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі