Пры аварыі ў Рэчыцы кіроўца вылецеў з салона і прабіў сабой агароджу (фота)

14/02/2016 - 14:17

Пра страшную аварыю ў Рэчыцы паведамляе onliner.by са спасылкай на ўдзельнікаў форуму.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася ў ноч на нядзелю каля паловы трэцяй. Кіроўца Audi рухаўся па вуліцы Чапаева і не прапусціў Volvo, які рухаўся па галоўнай вуліцы Леніна.

Сутыкненне аўтамабіляў было настолькі моцным, што кіроўца Audi вылецеў з салона і прабіў агароджу. Мужчына загінуў на месцы. Паведамляецца, што разам з ім у машыне ехала яго дачка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі