Проста фантастычнае лёсаванне ў Беларускай федэрацыі футбола (відэа)

26/11/2020 - 05:52

Проста фантастычнае лёсаванне стыкавых матчаў прайшло ў Беларускай федэрацыі футбола. Вызначалася, дзе пройдуць паядынкі "Слуцка" і "Крумкачоў". Пакуль начальнік дэпартамента правядзення спаборніцтваў Ігар Цаплюк прамаўляў, намеснік начальніка дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў федэрацыі Сяргей Вітушка праводзіў нейкія маніпуляцыі з шарамі. Выказваецца меркаванне, што ён іх спрабаваў не зблытаць. І хутка дастаў патрэбны шар.

"Сяргей Дзмітрыевіч, вы ўжо правялі лёсаванне?", — спытаў у Вітушкі Цаплюк.

І што ў выніку? "Крумкачы" не будуць гуляць у Мінску 6 снежня, а гэта нядзеля. А ў нядзелі ў сталіцы праходзяць пратэстныя акцыі. У гэты дзень матч пройдзе ў Слуцку. А мінскі паядынак камандаў адбудзецца ў сераду, 2 снежня. Пераможца супрацьстаяння ў наступным сезоне будзе гуляць у эліце беларускага футбола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі