Правыя не змаглі выйграць рэгіянальныя выбары ў Францыі

14/12/2015 - 03:28

Правыя не змаглі выйграць рэгіянальныя выбары ў Францыі. Нацыянальны фронт Марын Ле Пэн, які пасля парыжскіх тэрактаў паказаў у першым туры лепшы вынік па краіне (ён быў першым у 6 з 13 рэгіёнаў), у другім туры саступіў сваім апанентам (паводле дадзеных экзіт-полаў). "Традыцыйныя партыі" мабілізавалі сваіх прыхільнікаў і не дазволілі правым узяць уладу ні ў адным з рэгіёнаў. У Нацыянальнага фронту толькі каля 28%, у Рэспубліканскай партыі Нікаля Сарказі — 40%, у правячай Сацыялістычнай — 30%. Афіцыйныя вынікі будуць абвешчаныя раніцай 14 снежня.

Сама Марын Ле Пэн прайграла прадстаўніку рэспубліканцаў у выбарчай акрузе на поўначы Францыі. Яна заявіла, што ў большасці рэгіянальных саветаў Нацыянальны фронт стане "канструктыўнай, творчай апазіцыяй". "Нішто нас не спыніць!" — сказала палітык.

Фота: АР

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі