Праваслаўная царква заявіла, што бюст Мікалая II не міраточыць

07/03/2017 - 12:29

Праваслаўная царква заявіла, што бюст расійскага імператара Мікалая II не міраточыць. Як вядома, гэтая кур'ёзная гісторыя пачалася з заявы дэпутаткі Дзярждумы Расіі Наталлі Паклонскай. У эфіры аднаго з тэлеканалаў яна абсалютна сур'ёзна распавяла, што ў Сімфіропалі каля капліцы побач з пракуратурай міраточыць... бюст Мікалая II (ён прылічаны праваслаўнай царквой да ліку святых). Пазней стараста капліцы Аляксей распавёў журналістам, што міраточыць не толькі бюст, але і іконы (падчас наступных сустрэч з журналістамі ён ужо выказваўся асцярожна). Сацсеткі проста выбухнулі, тэма міратачэння бюста стала галоўнай тэмай абмеркаванняў расійскіх карыстальнікаў.

Як інфармуе РІА "Новости", Сімферопальская і Крымская епархія праваслаўнай царквы праверыла бюст цара Мікалая II, а таксама іконы ў капліцы. Камісія заявіла, што слядоў міратачэння няма. Аднак мясцоваму святару даручылі сачыць за далейшымі падзеямі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі