Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Сафію Сапегу і яшчэ чатырох чалавек

26/05/2021 - 16:48

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Іх агульная колькасць вырасла да 426.

Гэта Аляксандр Храпко, Ігар Вінакураў, непаўналетні Эдуард Кудынюк, Аляксандр Вінярскі і грамадзянка Расіі Сафія Сапега (затрыманая 23 траўня разам са сваім хлопцам Раманам Пратасевічам). 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама людзей затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), РГА "Прававая ініцыятыва”, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", "Ініцыятыва FORB", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі