Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць беларусаў

05/10/2021 - 16:23

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ шасцярых беларусаў. Гэта Віктар Прусаў, Канстанцін Міхальцоў, Арсеній Шчарбінін, Мікіта Фільчук, Павел Камінскі і Андрэй Навіцкі, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Яны асуджаныя па крымінальных справах, звязаных з удзелам у пратэсных акцыях, ужываннем гвалту супраць міліцыянтаў, супрацівам з ужываннем гвалту супраць міліцыянтаў. 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду судовых рашэнняў для гэтых палітвязняў пры захаванні права на справядлівы судовы разгляд. Таксама яны заклікаюць вызваліць згаданых палітвязняў з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Lawtrend, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, "Ідэнтычнасць і права".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі