Праваабаронцы назвалі яшчэ восем новых палітвязняў

04/12/2023 - 11:32

Колькасць палітвязняў павялічылася на восем чалавек / pixabay.com

Яшчэ восем беларусаў атрымалі статус палітвязняў.

Гэта Артур Панчанка, Іна Багдановіч, Руслан Казакевіч, Яўген Леанкоў, Юрый Хлебавец, Станіслаў Рубашэўскі, Вольга Жалабкова, Аляксандр Каліна, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Усе яны абвінавачаныя і асуджаныя за ўдзел у вулічных пратэстах паводле "народнага" артыкула 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.)

На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1453 чалавекі. Колькасць людзей за кратамі, якіх пераследуюць з палітычных матываў, яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі