Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую сёння адпусцілі на волю да суда. Яе затрымалі 27 лютага каля Генштаба ў Мінску.
Таццяна падзялілася ўражаннямі ад размоваў з сілавікамі наконт сітуацыі ў Беларусі і Украіне.
"На жаль, поўнае фіяска. Міліцыянтам абыякава, у лепшым выпадку кажуць, што не вераць ні ў ракеты з нашай тэрыторыі па Украіне, ні ў тое, што беларусы паедуць ваяваць. Аднак былі і такія, якія наўпрост сказалі, што 8 гадоў Украіна бамбіць дзяцей на Данбасе і што даўно час мачыць гэтых бандэраўцаў. Проста глухая сцяна", — канстатуе праваабаронца.
Падчас антываенных пратэстаў 27 лютага ў Беларусі было затрыана больш за 800 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут