Пракуратура ФРГ узяла пад назіранне злачынствы рэжыму Лукашэнкі

26/05/2021 - 18:09

Пракуратура Германіі ўзяла пад назіранне злачынствы, учыненыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе Deutsche Welle, гэта папярэдняя працэдура, але ў будучыні яна можа прывесці да рэальнага расследавання спраў супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў. 

Як расказвала Еўрарадыё, заявы пра гвалт з боку сілавікоў падалі 10 грамадзян Беларусі. Іх інтарэсы прадстаўляюць чатыры нямецкія адвакаты.

Пры гэтым падзеі апошніх дзён з захопам самалёта Ryanair у гэтых дакументах не згадваюцца.

Адзін з адвакатаў, Онур Эзата пракаментаваў: "Напад на самалёт грамадзянскай авіяцыі некалькі дзён таму яшчэ раз паказвае, што Лукашэнка кіруе злачынным рэжымам. Мы чакаем, што Федэральная пракуратура Германіі пачне афіцыйнае расследаванне — у тым ліку праз гвалт з боку міліцыі падчас пратэстаў мінулым летам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі