Прагноз надвор'я: бліжэйшы тыдзень у Беларусі будзе халаднавата

03/04/2021 - 11:16
Нярэдка будуць дажджы і туман​ / unsplash

Бліжэйшы тыдзень у Беларусі, мяркуючы па прагнозах надвор'я, будзе дастаткова халаднаваты.

Так, тэмпература паветра будзе вагацца ў дыяпазоне +5...+ 12, цяплей за ўсё традыцыйна будзе ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі. Пры гэтым магчымыя дажджы, а па начах месцамі нават мокры снег.

Калі верыць папярэдняму прагнозу надвор'я на месяц, дажджліва ў Беларусі будзе ўвесь красавік. Пры гэтым цяплей стане толькі ў другой палове месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі