Праект рашэння пра “шэнгены па 35” для Беларусі падрыхтаваны

20/09/2019 - 08:11

Унутраныя працэдуры Еўрасаюза, якія папярэднічаюць спрашчэнню візавага рэжыма з Беларуссю, выйшлі на завяршальную стадыю. Падрыхтаваны праект рашэння Савета ЕС аб падпісанні візавага пагаднення з Беларусю ("Decision on the conclusion of the Agreement between the European Union and the Republic of Belarus on the facilitation of the issuance of visas"). Ён мусіць прайсці праз Еўрапарламент і Савет ЕС, пасля чаго будзе прыняты афіцыйна.

Візавае пагадненне і пагадненне аб рэадмісіі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю рыхтуецца ўжо шмат гадоў. Яно прадугледжвае, што кошт шэнгенскай візы скароціцца да 35 еўра. Таксама беларускім грамадзянам будзе прасцей атрымаць шматразовую візу тэрмінам дзеяння больш за год.

Калі спрашчэнне візавага рэжыму не адбудзецца, у лютым 2020 года Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 еўра. Гэта прадугледжваюць змены ў Візавы кодэкс, якія сёлета прыняў Еўрасаюз. Прынцыпова, каб візавае пагадненне паміж Беларуссю і Еўрасаюзам было падпісана да таго, як новы кодэкс набудзе моц.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі