Прадзюсару Харві Вайнштэйну прысудзілі 23 гады турмы за сексуальны гвалт

11/03/2020 - 15:54

23 гады турэмнага зняволення — такі прысуд вынесены кінапрадзюсару Харві Вайнштэйну, прызнанаму вінаватым у сексуальных злачынствах і згвалтаванні, перадае Бі-Бі-Сі.

У сексуальных дамаганнях яго вінавацілі больш як 80 жанчын. Са скандалу з Вайнштэйнам пачаўся міжнародны рух ахвяраў сексуальных дамаганняў #MeToo. 

У ліку акторак, якія публічна абвінавацілі кінапрадзюсара, былі Роўз Макгоўэн і Эшлі Джад. Жанчыны заявілі, што Вайнштэйн прымушаў іх рабіць яму масаж, хадзіў перад строем голым і абяцаў дапамагчы з кар'ерай у абмен на секс. Пазней з абвінавачаннямі прадзюсара ў непрыстойных паводзінах выступілі Анжаліна Джалі, Гвінет Пэлтроў, Ума Турман і Сальма Хаек

Вайнштэйн тады папрасіў прабачэння: ён прызнаў, што "прычыніў шмат болю" жанчынам, але адхіліў абвінавачванні ў гвалце.

Суд прысяжных у лютым 2020-га прызнаў, што Вайнштэйн вінаваты ў згвалтаванні актрысы-пачаткоўкі Джэсікі Ман у 2013 годзе і сексуальных дамаганнях да Мімі Халейі, якая працавала яго асістэнткай на адным з тэлепраектаў, у 2006 годзе.

Сам прадзюсар вінаватым сябе не прызнаваў. Яго абарона сцвярджала, што жанчыны добраахвотна згаджаліся на секс з ім у надзеі на на кар'еру. Вайнштэйна апраўдалі па самых сур'ёзных абвінавачваннях: у згвалтаванні першай ступені і сэксуальным гвалце пры абцяжваючых абставінах.

Кампанія Miramax, створаная братамі Харві і Бобам Вайнштэйнамі, выпусціла такія вядомыя фільмы, як "Крымінальнае чытво", "Секс, хлусня і відэа", а таксама "Закаханы Шэкспір" (сем "Оскараў" у 1997 годзе).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі