Прадпрыемствы, якія не выкарысталі прыбытак, пералічаць грошы дзяржаве

24/05/2016 - 09:18

Савет міністраў Беларусі пашырыў пералік прадпрыемстваў, якія мусяць дадаткова пералічыць частку прыбытку ў бюджэт. У яго патрапілі тыя прадпрыемствы, якія своечасова не адлічыліся перад Міністэрствам фінансаў аб выкарыстанні сваіх прыбыткаў. Гэта вынікае з пастановы ўраду № 404 ад 23 траўня 2016 года.

У нашай краіне існуе дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, у якім прадпрыемствы з высокай рэнтабельнасцю адлічваюць частку свайго прыбытку звыш тых сродкаў, якія пералічваюцца ў бюджэт у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. У лютым бягучага года ў спіс было ўключана 29 прадпрыемстваў, цяпер іх стала 49. Дадаліся і тыя арганізацыі, якія па выніках мінулага года маюць астаткі невыкарыстанага прыбытку (пры ўзроўні рэнтабельнасці ад 19,1 да 19,9%).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі