"Прабач, што чапаў цябе за пісю". Як беларусы просяць прабачэння ў помнікаў

20/11/2018 - 11:01
Фото: facebook.com

Выпадак з падлеткам, які ў прысутнасці міліцыі папрасіў прабачэння ў скульптуры мінскага гарадавога за поўху, не дае беларусам спакою. Тыя, хто смелейшы, адпраўляюцца да манумента — абдымаюць, цалуюць, спрабуюць сагрэць. Астатнія перабіраюць сямейныя архівы і бамбяць сацыяльныя сеткі фатаграфіямі з хэштэгам #памятникпрости.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі ўспамінаюць, як зазіралі пад спадніцу скульптуры Мэрылін Манро, палілі з Чэрчылем, рабілі сэлфі з Леніным і ім за гэта нічога не было.

А вось мінскі "Гарадавы" ахоўваецца, як рэжымны аб'ект: 18 лістапада праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які накінуў на шыю скульптуры шалік. "Гэтая скульптура, груба кажучы, з'яўляецца ўвасабленнем МУС, — патлумачылі міліцыянты. — У наступны раз на помнік вешаць нічога не трэба".

Актрысы “Свабоднага тэатра” паспрабавалі расцалаваць гарадавога, але і ім перашкодзілі міліцыянты — маўляў, забараняе кіраўніцтва. "Ну, а што ў гэтым добрага? Тут знаходзіцца МУС", — сказаў патрульны.

Ніякіх заканадаўчых актаў, дзе б прапісвалася, да якіх помнікаў дакранацца можна, а да якіх нельга, у Беларусі няма. Рэакцыя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія "абараняюць" гарадавога ад усіх без разбору, выклікае здзіўленне.

"Прабач нас, дзетка, за студзень-2014"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі