Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

09/05/2023 - 13:29
Пачынаецца акцыя пратэсту / https://twitter.com/MaksUkasiuk

9 траўня польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю. Яны анансавалі, што хочуць блакаваць рух фур у РБ праз мытны тэрмінал "Карошчын" (каля пункту пропуску "Кукурыкі" — "Казловічы", адзінага, дзе яшчэ праязджаюць грузавікі). Акцыя дазволеная, яна можа зацягнуцца на месяц.

Дальнабойнікі пратэстуюць супраць захопу беларускімі і расійскімі кампаніямі транспартнага рынку з перавозкамі на ўсход. Перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу грузавікоў з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, а таксама прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў заснаваных у Польшчы, аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.

Strajk Polskich Przewoźników / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі