Сейм Польшчы ўхваліў папраўку ў закон аб дзяржаўнай мяжы, якае дазваляе цалкам закрываць для наведвання памежную зону.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, за гэтае рашэнне прагаласавалі 245 дэпутатаў Сейма, супраць — 167. Яшчэ 25 устрымаліся.
У бліжэйшыя дні змены абмяркуюць і у Сенаце.
Змены ў заканадаўства ўносяцца на фоне міграцыйнага крызісу, які ўзнік на мяжы Беларусі і краін ЕС — Польшчы і Літвы. Мігранты імкнуцца нелегальна перайсці мяжу ў ЕС. Еўрапейскія палітыкі вінавацяць Мінск і Маскву ў арганізацыі "гібрыднай атакі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут