Польскі сенат прыняў закон аб суддзях, супраць якога ідуць масавыя пратэсты

22/07/2017 - 10:52

Польскі Сенат прыняў законапраект аб Вярхоўным судзе, які дае права парламенту самастойна прызначаць суддзяў. Дакумент быў ухвалены ў ноч на суботу ў тым выглядзе, якім яго прыняў Сойм, ніжэйшая палата польскага парламенту.

Цягам апошнім дзён у Польшчы адбываліся масавыя пратэсту супраць прыняцця гэтага закона. Крытыкі дакумента адзначаюць, што ён супярэчыць прынцыпам дэмакратыі, бо адна галіна ўлады пачынае ўмешвацца ў дзейнасць іншай.

Каб закон набыў моц, яго павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Згодна з законам, Вярхоўны суд краіны будзе падпарадкоўвацца міністэрству юстыцыі. Кіраўнік мінюста зможа самастойна прызначаць старшыняў апеляцыйных і акруговых судоў, без кансультацый з прадстаўнікамі органаў правасуддзя. Таксама закон прадастаўляе дэпутатам ролю ў выбары членаў Нацыянальнай судовай рады — органа, які прызначае суддзяў, паведамляюць польскія СМІ.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі