Чэргі з грузавікоў стаяць ля ўсіх пунктаў пропуску на выезд у ЕС / @gpkgovby
Памежныя службы Польшчы скарацілі пропуск цяжкагрузаў на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта кажуць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Павольней за ўсё працавалі на памежным пераходзе Баброўнікі (Бераставіца). Тут, па дадзеных беларускага ДПК, з пятніцы па нядзелю афармлялі толькі 18% ад нормы пропуску. У пункце пропуску Кукурыкі (Казловічы) польскія службы аформілі 52% грузавікоў.
Праблемы ёсць і на мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой. Тут у Еўрасаюз прапусцілі ўсяго 61% і 52% грузавікоў ад нормы адпаведна.
Акрамя таго, перад усімі пунктамі пропуску на межах з краінамі ЕС у выхадныя стаялі і чэргі з легкавых машын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут