Польшча на чатыры дні закрые дарогі для дальнабойшчыкаў на вялікагрузах

30/10/2018 - 17:49

Польшча часова закрые свае дарогі для вялікагрузаў агульнай масай болей за 12 тонаў. Дарогі агульнага карыстання будуць недаступныя для іх 31 кастрычніка, а затым 1, 10 і 11 лістапада.

Як адзначаюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі,  абмежаванні не закрануць транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя грузы, хуткапсавальныя прадукты, жывёлаў. Таксама па такіх дарогах могуць праходзіць аўтобусы міжнародных маршрутаў.

Забарона звязаная з правядзеннем у Польшчы рэлігійных мерапрыемстваў, звязаных з днём памінання мёртвых (31 кастрычніка і 1 лістапада), а таксам з урачыстасцямі, якія прымеркаваныя да 100-годдзя незалежнасці Польшчы (11 лістапада).

Адзначым, што ў гэтыя чатыры дні рух будзе адмежаваны не круглыя суткі, а ў пэўныя гадзіны (паводле беларускага часу):

  • 31 кастрычніка — з 19:00 да 23:00;
  • 1 лістапада — з 9:00 да 23:00;
  • 10 лістапада — з 19:00 да 23:00;
  • 11 лістапада — з 9:00 да 23:00.

Таксама працягваецца мадэрнізацыя ў польскі’ аўтадарожных пунктах пропуску “Кузніца” (з беларускага боку “Брузгі”) і “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі