Сейм Польшчы
У чацвер польскі Сейм пачне працу над пакетам законапраектаў, скіраваных на ўзмацненне палітыкі ў дачыненні да замежнікаў і рэгуляванне рынку працы. Яны могуць закрануць і беларусаў. У польскіх СМІ ўжо сказалі, што яны выклікаюць "не менш эмоцый, чым міграцыйная палітыка прэзідэнта Дональда Трампа".
Што ж будуць абмяркоўваць парламентарыі на гэтым тыдні?
Праект закона скіраваны на спыненне злоўжыванняў падчас атрымання замежнікамі студэнцкіх віз. Ён прадугледжвае рэфармаванне сістэмы выдачы нацыянальных віз студэнтам і сістэмы выдачы часовых відаў на жыхарства для навучання ва ўніверсітэце.
Тым не менш, агенцтвы часовага працаўладкавання павінныя будуць заключаць з замежнікамі менавіта працоўныя дамовы (umowa o pracę). Таксама плануецца поўная цыфравізацыя працэсаў атрымання дазволаў і павелічэнне штрафаў за нелегальнае працаўладкаванне.
Папраўкі да закона пра замежнікаў скіраваныя на спрашчэнне атрымання "блакітнай карты ЕС" для высокакваліфікаваных работнікаў. Дэпутаты плануюць знізіць мінімальны тэрмін працоўнай дамовы з 12 да 6 месяцаў, а ўладальнікам "блакітнай карты" хочуць даць свабодны доступ да рынку працы і магчымасць весці прадпрымальніцкую дзейнасць нароўні з грамадзянамі Польшчы.
Новы закон пра рынак працы заменіць дзейны ўжо больш за 20 гадоў закон пра прасоўванне занятасці. Ён прадугледжвае павышэнне стыпендый для беспрацоўных, якія ўдзельнічаюць у стажыроўках, увядзенне адукацыйных крэдытаў і павелічэнне памераў пазык на стварэнне працоўных месцаў.
Асноўная мэта — павышэнне эфектыўнасці службаў занятасці і актывізацыя беспрацоўных, у тым ліку незарэгістраваных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут