"Першы канал" адмовіўся ад выступу Самойлавай на "Еўрабачанні" па відэасувязі

24/03/2017 - 05:47

Кіраўніцтва расійскага "Першага канала" адмовілася ад прапановы, каб Юлія Самойлава выступала на Еўрабачанні ў Кіеве па відэасувязі, перадае Бі-Бі-Сі.

З адпаведнай прапановай выступалі арганізатары песеннага конкурсу — Еўрапейскі вяшчальны саюз пасля таго, як Украіна на тры гады забараніла Самойлавай уезд. 

У заяве "Першага канала" гаворыцца: "Мы лічым дзіўнай прапанову дыстанцыйнага ўдзелу і адмаўляемся ад яе, бо яна, безумоўна, супярэчыць самому сэнсу мерапрыемства, няўхільным правілам якога з'яўляецца выступ у жывым эфіры на сцэне "Еўрабачання".

Некалькі дзён таму Служба бяспекі Украіны забараніла Юліі Самойлавай уезд на тры гады. Нагодай стала парушэнне ўкраінскага заканадаўства з боку спявачкі: улетку 2015 года яна ўдзельнічала ў канцэрце ў акупаваным Крыме. Туды артыстка трапіла не праз тэрыторыю Украіны, што з'яўляецца парушэннем украінскіх законаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі