Першая ракетка свету Эшлі Барці нечакана аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

23/03/2022 - 06:34

Першая ракетка свету Эшлі Барці нечакана аб'явіла пра завяршэнне кар'еры. Аўстралійскай тэнісістцы 25 гадоў. Больш за два гады яна з'яўляецца лідарам у жаночым тэнісе.

Эшлі Барці тлумачыць сваё рашэнне жаданнем "пастарацца дасягнуць іншых мэтаў" у жыцці. Яна лічыць, што ў тэнісе яна рэалізавала ўсе свае мары, "і нават больш". Ранейшых эмоцый, драйва ў тэнісісткі ўжо няма. Таму і было прынятае рашэнне аб сыходзе на піку кар'еры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі