Перавозчык нелегальных мігрантаў трапіў у аварыю, уцякаючы ад польскіх памежнікаў. Здарэнне адбылося 7 лютага, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Грамадзянін Малдовы перавозіў у аўтамабілі еменцаў. Уцякаючы ад польскіх памежнікаў, ён урэзаўся ў прыдарожны крыж. Паведамляецца, што пры здарэнні ніхто не пацярпеў.
Сёлета польскія памежнікі затрымалі 29 чалавек, якія дапамагалі мігрантам нелегальна пераходзіць мяжу з Беларусі ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут