Ператрус у дырэктара інфармагенцтва БелаПАН Алеся Ліпая ідзе з сёмай гадзіны раніцы, перадае БелаПАН.
Як паведамлялася раней, ператрус праводзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Калі прадстаўнікі ДФР прыйшлі да Ліпая, ён адразу звязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Да прыходу Бяляцкага Ліпай не адчыняў дзверы. Праваабаронца прасіў следчую групу ўзяць яго ў якасці панятога пры ператрусе, але яму адмовілі. Таксама ў кватэру не пусцілі адваката.
Панятымі пры ператрусе следчыя ўзялі работнікаў жыллёва-камунальнай службы.
Вядома, што ордэр на ператрус падпісаў пракурор горада. Пераструс адбываецца ў рамках крымінальнай справы, але падрабязнасці гэтай справы невядомыя.
Каля кватэры кіраўніка БелаПАН дзяжураць праваабаронцы і журналісты.