У пажары на Мазырскім НПЗ загінуў рабочы

13/12/2023 - 06:38

Пажар на Мазырскім НПЗ / МНС

Ратавальнікі ліквідавалі пажар на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша прэс-служба МНС. Пра пажар стала вядома зранку 13 снежня.

Паведамляецца, што на прадпрыемстве ўспыхнула вуглевадародазмяшчальная сумесь у выніку разгерметызацыі рэактарнага блока камбінаванай ўстаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў.

На верхнім ярусе ўстаноўкі на адзнацы 34 метры ратавальнікі знайшлі загінулага работніка завода.

Прычына і абставіны пажару высвятляюцца.

Сёлета ў студзені на Мазырскім НПЗ ужо двойчы гарэла ўстаноўка гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў.

Пажар на Мазырскім НПЗ / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі