Павялічваецца колькасць ахвяраў паводкі на французскай Рыўеры

04/10/2015 - 13:39

На поўдні Францыі ад шторму загінулі не менш за 16 чалавек. Яшчэ тры прапалі без вестак, перадае BBC.

Надзвычай моцны вецер і дождж прывялі да затаплення і перабояў з пастаўкамі электрычнасці на французскай Рыўеры. Мясцовыя ўлады назвалі наступствы стыхіі "сцэнамі з Апакаліпсісу"

Недалёка ад Анціб трое пажылых людзей загінулі, калі вада затапіла дом для састарэлых. Некалькі чалавек загінулі ў падземнай паркоўцы.

Вуліцы Канаў усё яшчэ запоўненыя знесенымі вадай аўтамабілямі, якія грувасцяцца адзін на адным.

Галоўная аўтастрада ў рэгіёне перакрытая, як і многія чыгункі.

У тысячах дамоў няма электразабеспячэння. Па словах метэаролагаў, за двое сутак на Ніцу выпала каля 10% гадавых ападкаў.

Ад дажджоў рака Браг выйшла з берагоў і затапіла прыбярэжныя гарады і вёскі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі