Павел Якубовіч падтрымаў меркаванне савецкага дысідэнта Міхася Кукабакі

07/09/2015 - 06:30

Дзеянні апазіцыі накіраваныя на тое, каб аслабіць Беларусь. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар ​​газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч у тэлепраграме "Клуб рэдактараў" канала "Беларусь 1".

Ён спаслаўся на нядаўнія выказванні савецкага дысідэнта Міхася Кукабакі. Той заявіў беларускім недзяржаўным СМІ, што апазіцыя павінна агульнымі намаганнямі дамагацца адмены ўсіх санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі з боку Еўропы і ЗША. Іначай, нібыта, нашай краіне пагражае стаць губерняй у складзе Расіі.

"Сапраўды, чаго хоча дамагчыся апазыцыя сваімі крыкамі ў Вільні, Варшаве: маўляў, рабіце ціск і узмацняйце санкцыі... Навошта гэта? Каб аслабіць Беларусь, выклікаць хаос і загнаць яе паміж молатам заходніх санкцый і кавадлам аб'ектыўных цяжкасцяў? для чаго? На самай справе апазіцыя робіць гэта, каб разбурыць Беларусь", — перадае БЕЛТА словы Паўла Якубовіча. На яго думку, Лукашэнка і палітычная сістэма дзяржавы забяспечваюць Беларусі суверэннасць. А апазіцыя, нібыта, аб'ектыўна працуе на тое, каб аслабіць Беларусь і "пакласці" яе пад нейкую дзяржава альбо Усходу, альбо Захаду".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі