Паўла Севярынца арыштавалі на 15 сутак

13/03/2017 - 15:29

Павел Севярынец папоўніў спіс апазіцыйных лідараў, арыштаваных за апошнія дні. 

Суддзя Аршанскага раённага суда Таццяна Рыбакова прысудзіла яму 15 сутак арышту. Як інфармуе Радыё "Свабода", Севярынца за ўдзел у аршанскім "Маршы недармаедаў" прызналі вінаватым у паўторным парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Севярынец пакараны за акцыю, якая прайшла ў Оршы 12 сакавіка, на яе выйшла каля тысячы чалавек. 

За аналагічную акцыю, якая прайшла 10 сакавіка ў Маладзечне, таксама на 15 сутак былі арыштаваныя старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі