Пасля свайго першага поспеху Ірына Крыўко заявіла, што выходзіць замуж

18/12/2017 - 06:40

Пасля свайго першага поспеху беларуская біятланістка Ірына Крыўко заявіла, што выходзіць замуж. У нядзелю ў масавым старце на трэцім этапе Кубка свету ў французскім Ансі яна сенсацыйна заняла другое месца. Дагэтуль 26-гадовая Крыўко ні разу не трапляла ў прызёры на этапах Кубка свету. У масавым старце яна была адзінай прадстаўніцай нашай зборнай. Беларуска была адзіная, хто закрыў усе мішэні і гэта ёй дапамагло заняць высокае месца. “Гэта, напэўна, увогуле мой трэці “нуль” за ўсю кар’еру, за ўсе 10 гадоў у спорце, кажа Ірына. — Я не часта чыста страляю і вельмі радая, што ў гэты раз справілася”.

На прэс-канферэнцыі пасля гонкі Ірына Крыўко прызналася: “Мне зрабілі прапанову, і, напэўна, у наступным годзе я выйду замуж”. Паводле яе слоў, абраннік — гэта сервісмэн з беларускай каманды.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі