Пасля масавых пратэстаў у некаторых гарадах ЗША ўвялі каменданцкі час

01/06/2020 - 11:54

У выходныя ў некалькіх дзясятках амерыканскіх гарадоў быў уведзены каменданцкі час. Гэта адбылося пасля масавых пратэстаў, выкліканых гібеллю афраамерыканца Джорджа Флойда, затрыманага паліцыяй у Мінеапалісе. Акцыі пратэсту прайшлі як мінімум у 30 гарадах.

Як перадае Бі-Бі-Сі, каменданцкі час уведзены ў Мінеапалісе, Вашынгтоне, Лос-Анджэлесе, Маямі, Портлендзе, Сан-Францыска, Чыкага, Атланце, Індыянапалісе, Філадэльфіі ды іншых гарадах.

Губернатар Мінесоты Цім Уолз абвясціў поўную мабілізацыю нацгвардыі — гэта адбываецца ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны. Такія ж меры прынятыя ў Лос-Анджэлесе.

Увечары 30 траўня ў некалькіх гарадах пратэсты завяршыліся пагромамі і марадзёрствам. Пратэстоўцы грамілі крамы і паліцэйскія аўтамабілі, некаторыя кідалі кактэйлі Молатава ў паліцыянтаў. У Нью-Ёрку пратэстоўцы спалілі не менш за 20 паліцэйскіх машын. .

У шэрагу штатаў паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў слезацечны газ і гумовыя кулі. Па ўсіх Штатах падчас акцыяў пратэсту былі затрыманыя больш за 1300 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі