Пасля апрацоўкі 90% пратаколаў Зяленскі абганяе Парашэнку на больш як 48%

22/04/2019 - 10:10

Цэнтрвыбаркам Украіны апрацаваў ужо 90,83% электронных пратаколаў галасавання. Па іх выніках, як перадае Громадське, Уладзімір Зяленскі абганяе Пятра Парашэнку больш як на 48%.

За Зяленскага прагаласавалі 73,17% выбарцаў, за Парашэнку аддалі галасы 24,5%. Несапраўднымі прызнаныя 2,32% бюлетэняў.

Галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прайшло 21 красавіка. Яўка выбарцаў склала больш за 62%. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі