Паштовы сэрвіс: "ліст ХАМАС" даслалі пасля таго, як самалёт павярнуў на Мінск

27/05/2021 - 13:12

Кампанія Proton Technologies AG, якой належыць паштовы сэрвіс Protonmail, заявіла, што ліст пра мініраванне лайнера Ryanair быў адпраўлены пасля таго, як самалёт змяніў курс і паляцеў у бок Мінска.

У заяве кампаніі гаворыцца, што яны не маюць доказаў праўдзівасці беларускіх прэтэнзіяў. "Мы падтрымаем еўрапейскія ўлады ў іх расследаваннях пасля атрымання юрыдычнага запыту", — заяўляюць у Proton Technologies AG.

Пазней кампанія ўдакладніла: яны не бачылі змест ліста (як і іншай карэспандэнцыі), але ведаюць час яго адпраўкі.

Спасылаючыся менавіта на гэты ліст, беларускія ўлады "настойліва рэкамендавалі" самалёту Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам сесці ў Мінску.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі