ПАСЕ абмяркуе сітуацыю з мігрантамі на межах краін ЕС з Беларуссю

27/09/2021 - 11:45

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы абмяркуе сітуацыю з мігрантамі на межах краін ЕС з Беларуссю. Адбудзецца гэта падчас восеньскай сесіі арганізацыі. Адзначаецца, што праблема актуальная, бо ўзрос "міграцыйны ціск" на межы Латвіі, Літвы і Польшчы.

На адкрыцці сесіі ПАСЕ правядзенне тэрміновых дэбатаў ухвалена большасцю галасоў (111 — "за", 22 — "супраць", 6 устрымаліся). Абмеркаванне міграцыйнага крызісу запланавана на 30 верасня.

Мігранты працягваюць сотнямі ісці з Беларусі ў Польшчу. Польскія памежнікі іх разварочваюць назад. У ЕС заяўлялі пра "гібрыдную атаку" з боку Беларусі. Аднак Аляксандр Лукашэнка з гэтым не згодны, ён бачыць такую "атаку" з боку Еўрасаюза. 27 верасня ён правёў нараду, прысвечаную мігрантам і сітуацыі на мяжы з ЕС і Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі