"Папярэдзілі, каб больш нідзе не з’яўляўся": Юру Стыльскага выпусцілі з РУУС

22/08/2020 - 22:23

Позна ўвечары 22 жніўня лідар "Дай Дарогу!" Юра Стыльскі выйшаў з міліцэйскага пастарунку. Яго затрымалі ўвечары 20 жніўня, і гэта было другое затрыманне за два дні. Надоечы на адной з буйных акцый пратэсту Юра нёс бел-чырвона-белы сцяг на чале шэсця ў Брэсце. Пасля гэтага музыку забралі “на суткі”. 

“Папярэдзілі, каб больш нідзе не з’яўляўся, інакш ці буду “сіні”, ці з’явіцца крымінальны артыкул”, — распавёў Стыльскі ў размове з Еўрарадыё. 28-га жніўня лідара “Дай Дарогу!” выклікаюць у суд. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанцыянаваным масавым мерапрыемстве. Музыка кажа, што ў ізалятары пры Ленінскім РУУС застаецца мала затрыманых.

“Людзей выпускаюць. Нікога не б’юць. Кормяць”,  — дадаў Юра.

Музыка актыўна ўдзельнічае ў масавых пратэстах, якія праходзяць у Брэсце, і стрыміць з іх у свой акаўнт у Instagram. 

Цяпер ён вырашыў параіцца з прыхільнікамі, як яму дзейнічаць у сітуацыі з "папярэджаннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі