Папа Рымскі атрымаў пераклад сваёй кнігі на беларускую мову (фота)

20/10/2016 - 18:34

Папа Рымскі Францішак атрымаў пераклад сваёй кнігі на беларускую мову. Яна мае назву “Імя Бога — Міласэрнасць”.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, беларускую версію кнігі пантыфіку 19 кастрычніка перадалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек (ініцыятары першага перакладу кнігі Папы Рымскага на беларускую мову). Адбылося гэта ў рамках агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін з іх будзе захоўвацца ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі паедзе ў Беларусь.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі