Панядзелак будзе спякотны — месцамі да +31

18/08/2019 - 11:54

У бліжэйшыя суткі, 19 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі на паўночным захадзе краіны ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман.

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — 16-19 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, а месцамі — нават да 30-31 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі