Пандэмія COVID-19 паскорыла старэнне падлеткаў на ўзроўні ДНК — навукоўцы

07/11/2026 - 11:30

COVID-19 / shutterstock.com

Нямецкія навукоўцы высветлілі, што пандэмія COVID-19 паскорыла біялагічнае старэнне людзей розных узростаў, але асабліва прыкметна гэта праявілася ў падлеткаў. Даследчыкі вывучылі даныя больш як тысячы жыхароў Германіі і выявілі змены ў метыляванні ДНК — працэсе, які ўплывае на актыўнасць генаў.

Найбольш моцную сувязь паміж стрэсам і старэннем навукоўцы выявілі ў падлеткаў, якія перажылі сацыяльную ізаляцыю і страцілі магчымасць сустракацца з сябрамі. У дзяцей і маладых дарослых такая сувязь была менш выяўленай. Пры гэтым пакуль невядома, ці павялічаць выяўленыя змены рызыку захворванняў у будучыні. Каб гэта высветліць, патрэбныя доўгатэрміновыя назіранні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі