Мікалай Кучыц / kino-teatr.ru
Стала вядома пра смерць актора-купалаўца Мікалая Кучыца. Яму было 73 гады.
Купалаўскаму тэатру Кучыц аддаў амаль 20 гадоў свайго жыцця. Ён прыйшоў туды ў 2001-м, а пакінуў яго з большай часткай трупы ў 2020-м. Паралельна акцёр здымаўся ў кіно і серыялах і выканаў каля 40 роляў.
У Кучыца было цікавае хобі: ён сам рабіў лялькі. У 1990-я яны дапамагалі яму зарабляць на жыццё, а пазней сталі тым, што ён рабіў дзеля задавальнення і ў якасці падарункаў калегам і сябрам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут