Памёр французскі актор Жан-Поль Бельмандо

06/09/2021 - 15:42

Ва ўзросце 88 гадоў памёр славуты французскі актор Жан-Поль Бельмандо.

Сусветную вядомасць атрымаў за фільм Жана-Люка Гадара "На апошнім дыханні" (1959). Адной з вяршыняў творчасці Бельмандо стала роля Жоса Бамона ў фільме "Прафесіянал" (1981). Сыграў мноства характарных роляў у баевіках і камедыях, а таксама ў больш сур'ёзных фільмах.

Акторскую кар'еру ў тэатры і кіно Бельмандо спыніў пасля інсульту, які перажыў у 2001 годзе. Толькі ў 2008 годзе зняўся ў фільме "Чалавек і яго сабака".

У 2016 годзе атрымаў прэмію "Залаты леў" за ўнёсак у сусветны кінематограф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі