Памёр апошні чалавек, які пабываў на Месяцы

17/01/2017 - 06:37

Памёр апошні чалавек, які пабываў на Месяцы. Астранаўту Юджыну Сернану было 82 гады.

Як інфармуе NASA, капітан Ваенна-марскіх сілаў ЗША Сернан на працягу сваёй кар'еры тройчы пабываў у космасе і двойчы на Месяцы. Ён — другі амерыканец, які выйшаў у адкрыты космас (у чэрвені 1966-га Юджын Сернан быў адным з удзельнікаў трохдзённай місіі "Джэміні-9", прабыў у адкрытым космасе 2 гадзіны). У траўні 1969-га быў удзельнікам "Апалона-10", які здзейсніў палёт вакол Месяца. У снежні 1972 года Сернан на "Апалоне-17" пабываў на Месяцы, гэта была апошняя высадка людзей на спадарожнік Зямлі.

Фота: nasa.gov

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі