Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў Украіну ў мініраванні тэрыторыі на мяжы

12/11/2022 - 09:45
Скрыншот відэа

Украінскія вайскоўцы ўсталёўваюць мінныя загароды, руйнуюць дарогі і аб'екты інфраструктуры, заявіў беларускі памежны камітэт. Па словах прэс-службы ведамства, "чарговы факт" быў зафіксаваны 9 лістапада. 

"На сумежным баку ўсталёўваюцца міны і на зялёнай мяжы", — адзначылі ва ўстанове. У сваім тэлеграм-канале яны апублікавалі кароткі ролік, на якім удалечыні некалькі чалавек капаюць зямлю.

Раней Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўжо заяўляў пра "правакацыі ўкраінскіх вайскоўцаў" на мяжы з Беларуссю. 29 кастрычніка камеры відэаназірання беларускіх памежнікаў зафіксавалі "рух у бок мяжы з Беларуссю ўкраінскага БТР-80 з групай узброеных людзей у форме". Аднак перад украінскімі інжынернымі загародамі бронетранспарцёр развярнуўся і ў паехаў назад.

За гэтыя хвіліны беларускія памежнікі "занялі агнявыя пазіцыі для адбіцця магчымай агрэсіі і знішчэння баявой тэхнікі і жывой сілы ў выпадку парушэння мяжы". У баявую гатоўнасць прывялі нават рэзервы.

А 4 лістапада ў ДПК заявілі, што перахапілі ўкраінскі дрон. Тады беларускія памежнікі заявілі, што дрон "ужываўся для трэніровак перамяшчэння і скіду выбуховых прылад, а таксама вядзення выведкі".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі