Памежнікі забралі ў жыхароў Воранаўскага раёна яшчэ адзін беспілотнік

19/04/2024 - 11:03

Яшчэ адзін беспілотнік / vk.com/gpkgovby

Лідскія памежнікі забралі ў жыхароў Воранаўскага раёна яшчэ адзін беспілотнік. На гэты раз "беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу". І зноў дапамагла "аператыўная інфармацыя" — нехта паведаміў пра двух мужчын у Кавалеўшчыне (у 7,5 км ад мяжы з Літвой). Яны аказаліся грамадзянамі Беларусі. Пры іх знайшлі не толькі беспілотнік, але і ноўтбук, блок для антэны, цеплавізар і акумулятарныя батарэі. Усё гэта памежнікі забралі. Мужчын прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Памежнікі падкрэсліваюць, што яны забралі ў Воранаўскім раёне другі дрон за два дні. Напярэдадні стала вядома, што ў Беняконях у мясцовага жыхара знайшлі самаробны беспілотнік і 12 акумулятарных батарэй.

У канцы сакавіка 2024-га ў Беларусі пачаў дзейнічаць указ па беспілотніках. Іх захоўванне і абарот для фізічных асоб забароненыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі