Палякі знайшлі кантрабанду ў машыне беларуса ў нечаканым месцы (фота)

30/03/2017 - 18:00

Палякі знайшлі кантрабанду ў машыне беларуса ў нечаканым месцы. 29-гадовы мужчына схаваў 80 пачкаў цыгарэт у задніх колах аўтамабіля Nissan, дзе праходзіць тармазная сістэма.

Як інфармуе сайт podlaskie.kas.gov.pl, здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы. Знайсці кантрабанду мытнікам дапамог службовы сабака. Беларусу пагражае вялікі штраф. Яго могуць пакараць і за тое, што ён пагражаў бяспецы дарожнага руху.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі