Палітзняволеная, заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая ўзнагароджана Прэміяй за свабоду слова, заснаванай Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў. Журналісткі тэлеканала "Белсат", палітзняволеныя Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова ўганараваны спецыяльнай ўзнагародай Прэс-клуба Польшчы.
Сілавікі атакавалі Press Club Belarus у снежні 2020-га. Фігурантаў справы вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Усе яны прызнаныя палітвязнямі. У Юліі Слуцкай у СІЗА моцна пагоршыўся зрок.
Андрэева і Чульцова ў лютым 2021-га былі асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — вялі стрым з мірнай акцыі пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут