Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўзнагароджаная прэміяй імя Яна Карскага

23/06/2021 - 07:33

Беларуская палітзняволеная Марыя Калеснікава ўзнагароджаная польскай прэміяй імя Яна Карскага за абарону правоў чалавека. Як паведамляе тэлеграм-канал @rada_vision, цырымонія прайшла 22 чэрвеня ў Варшаве. За Калеснікаву прэмію атрымала яе сястра Таццяна Хоміч.

"Калеснікава — адна з гераіняў вялікай мірнай барацьбы за свабоду ў Беларусі, — гаварыў заснавальнік адукацыйнага фонду імя Яна Карскага, прафесар Цімаці Гартан Эш — Цяжка ўявіць больш вартую атрымальніцу гэтай узнагароды. Мы вырашылі адзначыць нязломны супраціў Калеснікавай і яе смеласць...".

Марыю Калеснікаву абвінавачваюць па артыкулах "Заклікі да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы", "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і "Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем". Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі